Velcom сканчвае працы па будаўніцтве 3G-сеткі ў Менску
13- 2.04.2010, 18:07
Сетка 3G velcom у Менску пабудавана ўжо фактычна цалкам, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю кампаніі velcom Таццяна Лапуць.
Пра гэта, як перадае «Интерфакс», Таццяна Лапуць заявіла, выступаючы на IT Форуме-2010 у пятніцу ў Менску.
«Працы па пабудове 3G-сеткі velcom у Менску на сённяшні дзень блізкія да завяршэння. Зараз вядуцца наладка і выпрабаванне абсталявання», - распавяла Т. Лапуць.
У першую чаргу, акрамя сталіцы, аператар будзе развіваць сетку 3G у абласных цэнтрах Беларусі і ўздоўж асноўных магістраляў.
Як паведамлялася раней, камерцыйны запуск UMTS/HSPA/HSPA+ адбыўся ў Менску і ў Гомелі 18 сакавіка 2010 года.