27 лiстапада 2024, Серада, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі аэрапорт адкрыты, але авіярэйсы ў Еўропу пакуль адмененыя

19 красавіка з Нацыянальнага аэрапорта «Менск» адмененыя рэйсы ў Рыгу авіякампаніі airBaltic і Варшаву кампаніі LOT.

Пра гэта перадае БелаПАН са спасылкай на афіцыйны інтэрнэт-сайт аэрапорта.

«Пакуль афіцыйнай інфармацыі аб адмене рэйсаў іншых авіякампаній няма», - паведамілі ў даведачнай службе.

Паводле дадзеных інфармацыйных агенцтваў, на раніцу 19 красавіка паветраная прастора 17 еўрапейскіх краін застаецца закрытай з-за воблака вулканічнай попелу, якое ўтварылася у выніку вывяржэння вулкана ў Ісландыі.

Як паведамілі ў Нацыянальным аэрапорце «Інтэрфаксу», аэрапорт працуе, але выкананне рэйсаў у кірунку Заходняй Еўропы пакуль знаходзіцца пад пытаннем.

«Аэрапорт адкрыты», - сказаў прадстаўнік аэрапорта, дадаўшы, што «мы гатовыя выконваць арганізацыю прылёту і вылету».

Ён адзначыў, што самалёты па СНД, у прыватнасці, у Маскву, лётаюць. Кажучы аб рэйсах ў напрамку Заходняй Эўропы, суразмоўца адзначыў, што «пакуль яснасці няма».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках