27 лiстапада 2024, Серада, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь закрыла паветраную прастору на вышыні ад 7 да 11 кіламетраў

1

Рух паветраных судоў над тэрыторыяй Беларусі абмежаваны з-за вывяржэння вулкана ў Ісландыі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі.

Улічваючы магчымасць з'яўлення над тэрыторыяй Беларусі воблака вулканічнага пылу, утворанага ў выніку вывяржэння вулкана ў Ісландыі, з учорашняга вечара рух паветраных судоў над тэрыторыяй нашай краіны на вышыні ад 7 да 11 км быў закрыты да 9.00 сённяшняга дня. Сёння раніцай было прынятае рашэнне гэты рэжым падоўжыць да 16.00.

«У Нацыянальным аэрапорце Менск большасць авіярэйсаў у Еўропу адмененыя, у той жа час палёты ва ўсходнім кірунку, да прыкладу, у Маскву, выконваюцца», - распавялі спецыялісты.

Авіяцыйныя службы ўвесь час адсочваюць сітуацыю, звязаную з распаўсюджваннем вулканічнага воблака, падтрымліваюць сувязь з калегамі з Расеі, Украіны, іншых еўрапейскіх краінаў. Інфармацыя пра рух воблака пылу паступае ў дэпартамент па авіяцыі бесперапынна. Усе дадзеныя адсочвацца і аналізуюцца супрацоўнікамі дэпартамента у кааперацыі з прадстаўнікамі Нацыянальнага аэрапорта Менск, нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», прадпрыемства «Белаэранавігацыя», Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.

У Ісландыі адбылося наймагутнейшае вывяржэнне вулкана, пры якім ўтварылася воблака пылу. Ён можа трапіць у рухавікі самалётаў і прывесці да аварыйнай сітуацыі. З гэтай прычыны дзесяткі краінаў Заходняй Еўропы прынялі рашэнне закрыць паветраную прастору для палётаў. Беларускія навукоўцы не выключаюць распаўсюджвання аблокаў пылу і на тэрыторыю Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках