28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верніка Івана Міхайлава вызваляюць пад падпіску аб невыяздзе

1

Калегія суддзяў Менскага абласнога суда разгледзела касацыйную скаргу Івана Міхайлава, якога пазбавілі волі за нібыта ўхіленне ад вайсковай службы.

Рашэнне менскага райсуда пастаноўлена прызнаць незаконным, а Івана Міхайлава да новага разгляду справы выпусціць з жодзінскай турмы пад падпіску аб невыяздзе, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, што Міхайлаў быў затрыманы ў Салігорску. 15 снежня вернік габрэйска-месіянскай супольнасці «Новы запавет» быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні крымінальнага злачынства - «за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу». Малады чалавек адмовіўся ад праходжання тэрміновай вайсковай службы, бо гэта супярэчыць яго рэлігійным перакананням і запатрабаваў прызначэння яму грамадзянскай (альтэрнатыўнай) службы ў адпаведнасці з арт.57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

«Міжнародная амністыя» прызнала Івана Міхайлава вязнем сумлення.

Тэрмін зняволення Івана Міхайлава павінен быў скончыцца 15 траўня. Але суддзі вырашылі пакуль што выпусціць яго пад падпіску аб невыяздзе. Дата новага судовага паседжання будзе прызначаная пазней.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках