24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная Беларусі апусцілася ў рэйтынгу ФІФА

1

31 сакавіка Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) абнародавала чарговы рэйтынг-ліст нацыянальных зборных.

Як паведамляеБелТА, зборная Беларусі займае ў ім 80-е месца, маючы 404 балы. У параўнанні з мінулым рэйтынгам падапечныя Бернда Штанге апусціліся на адзін радок. За гэты час каманда правяла толькі адзін матч, атрымаўшы перамогу ў таварыскай гульні над зборнай Арменіі з лікам 3:1.

У верхняй частцы сакавіцкага рэйтынгу па-ранейшаму знаходзіцца Гішпанія - 1602 ачкі, на другой пазіцыі Бразілія (1589), а замыкае тройку лідэраў Галандыя (1261).

Супернікі зборнай Беларусі па адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2012 займаюць наступныя месцы ў гэтым спісе: 8 - Францыя (1077), 32 - Румынія (798), 47 - Боснія і Герцагавіна (642), 83 - Албанія (389), 124 - Люксембург (198).

З краін постсавецкай прасторы вышэй за ўсіх - на 12-м месцы - знаходзіцца зборная Расеі (1009). Астатнія краіны былога СССР займаюць такія пазіцыі: 26 - Украіна (837), 46 - Латвія (666), 58 - Літва (570), 87 - Малдова (373), 95 - Узбекістан (345), 100 - Эстонія (317), 106 - Арменія (292), 110 - Азербайджан (257), 118 - Грузія (232), 129 - Казахстан (177), 130 - Таджыкістан (176), 134 - Туркменістан (163), 151 - Кыргызстан (112).

Наступны рэйтынг-ліст ФІФА апублікуе 28 красавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках