26 снежня 2024, Чацвер, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сведка па справе Аўтуховіча: Мяне абяцалі адпусціць на Вялікдзень, калі я скажу, што патрабуецца

7

Новыя сведкі па справе палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі заяўляюць пра сур’ёзны ціск на іх з боку следства.

У Вярхоўным судзе працягваецца працэс над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту ды іншых злачынствах, пераде «Радыё Свабода».

Да абеду 29 сакавіка дапытвалі сведак па эпізодзе, звязаным са знаходжаннем Мікалая Аўтуховіча ў кастрычніку 2005 году ў гарадзенскай турме. Паводле следтва, Аўтуховіч з турмы фактычна кіраваў сваёй «злачыннай групай», у якую нібыта ўваходзілі Уладзімір Асіпенка і Аляксандр Ларын. Сувязь нібыта падтрымлівалася праз былога супрацоўніка турмы Сяргея Шнітко з дапамогай прадпрымальніка з Оршы Ігара Пузікава.

Ігар Пузікаў паведаміў суду, што пазнаёміўся з Аўтуховічам, каб пераняць ягоны досвед у арганізацыі аўтаперавозак. У кастрычніку 2005 года, калі арыштавалі Аўтуховіча, Пузікаў прыехаў у Гародню і паспрабаваў атрымаць ад вязня згоду на набыццё ў яго «2-3 адзінак аўтатэхнікі». Свайму знаёмаму, супрацоўніку турмы Шнітко, прадпрымальнік Пузікаў, паводле ягоных слоў, паказаў запіску наконт гэтага, адрасаваную Аўтуховічу, але той адмовіўся яе прыняць. Такім чынам, рэальнага кантактавання ў яго з Аўтуховічам не атрымалася, сказаў сведка. Пракурор Эльдар Сафараў прачытаў паказанні Пузікава, дадзеныя на следтве. Гэтыя, паказанні супярэчылі расповеду сведкі 29 сакавіка ў Вярхоўным судзе. На следстве Ігар Пузікаў казаў, што сустрэч было некалькі, і ў выніку Шнітко нібыта ўзяў запіску для Аўтуховіча, а пазней вярнуў, сказаўшы, што перадаць не атрымалася.

Супярэчлівасці Ігар Пузікаў патлумачыў ціскам: маўляў, яго фактычна прымушалі даваць тыя паказанні, якія былі патрэбныя следчым. «Гэта было на Вялікдзень. Мне казалі: падпішаш - выйдзеш на волю», -- распавёў у судзе Ігар Пузікаў.

Былы супрацоўнік гарадзенскай турмы Сяргей Шнітко даў суду больш поўныя паказанні. Ён заявіў, што бачыў у Пузікава запіску для Аўтуховіча, але яе нават не ўзяў, а вярнуў таму і праз нейкі час напісаў рапарт кіраўніцтву калоніі аб спробе знешняга кантакту з Аўтуховічам. Што тычыцца сэнсу запіскі, якую Пузікаў хацеў перадаць Аўтуховічу, па яго словах, размова ў ёй ішла аб дазволе набыць «2-3 аўтамабілі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках