27 снежня 2024, Пятніца, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнікі» абвінавацілі Расею ў «эгаізме»

21

Беларускія «дэпутаты» пішуць у дзяржаўныя СМІ артыкулы пра «несправядлівасць» мытных пошлін на расейскую нафту.

У межах адзінай мытнай тэрыторыі не павінна быць ні мытнага кантролю, ні мытных пошлін пры перамяшчэнні тавараў праз межы краін-сябраў Мытнага саюза. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» акадэмік Анатоль Рубінаў у артыкуле «Беларуская мадэль. Некаторыя пытанні палітыкі на сучасным этапе», апублікаваным у часопісе «Беларуская думка».

На думку «сенатара», сёння цяжка зразумець мэты расейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. «З аднаго боку, у Расеі вельмі раўніва ставяцца да нашых кантактаў з Захадам, у прыватнасці, да нашага ўдзелу ў праекце «Усходняе партнёрства», - лічыць Анатоль Рубінаў. - А з другога - мэтанакіравана выцясняюць Беларусь са свайго рынку, тым самым падштурхоўваючы яе да збліжэння з Еўразвязам. Што ж разлічвае выйграць Расея ад такога падыходу?».

Анатоль Рубінаў упэўнены, што большасць і расейцаў, і беларусаў вельмі балюча перажываюць супярэчнасці і канфлікты, якія перыядычна ўзнікаюць паміж нашымі краінамі. Залішне прагматычная пазіцыя Расеі не адпавядае і яе гістарычнай традыцыі, заўважае аўтар артыкула.

«Парламентар» нагадаў і пра іншы бок пытання. Прыродныя багацці Савецкага Саюза былі агульнымі. Яны не замацоўваліся за асобнымі рэспублікамі ці рэгіёнамі. Выведка і асваенне радовішчаў, будаўніцтва трубаправодаў вяліся сумесна ўсімі народамі, у тым ліку і беларусамі. «Расея пасля развалу Саюза, па сутнасці, прысвоіла права на выкарыстанне гэтых радовішчаў і блізка не падпускае былыя рэспублікі да іх эксплуатацыі», - падкрэслівае Анатоль Рубінаў, называючы падобную пазіцыю расейскага кіраўніцтва «абсалютна эгаістычнай», адзначае БелТА.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках