Урад палічыў, што радыяцыя няшкодная
8- 26.03.2010, 9:12
У Беларусі вызначаны новы парадак аднясення земляў да катэгорыі радыяцыйна небяспечных.
Новы парадак аднясення земляў да катэгорыі радыяцыйна небяспечных і пераводу іх у разрад земляў адчужэння ці абмежаванага гаспадарчага карыстання, як паведамляе «Ежедневник», зацвердзіў урад Беларусі.
Новы парадак вызначаны пастановай Савета міністраў №405, якой зацверджанае Палажэнне аб парадку аднясення земляў да катэгорыі радыяцыйна небяспечных і пераводу іх у разрад земляў адчужэння ці абмежаванага гаспадарчага карыстання, выключэння земляў з катэгорыі радыяцыйна небяспечных і пераводу іх у гаспадарчае карыстанне ў адпаведнасці з асноўным мэтавым прызначэннем, выключэння земляў з разраду земляў адчужэння і пераводу іх у разрад земляў абмежаванага гаспадарчага карыстання.
У палажэнні прадугледжаны больш гнуткі разгляд пытання пра небяспеку заражаных радыяцыяй земляў і магчымасці іх выкарыстання ў гаспадарцы. У прыватнасці, магчымасць выкарыстання радыяцыйных земляў будзе залежаць ад таго, што на іх збіраюцца вырошчваць.