23 лiстапада 2024, Субота, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праўладны кандыдат «сабраў» фальшывыя подпісы

12

Гомельскія апазіцыянеры падлавілі кандыдата ў дэпутаты ад улады на фальсіфікацыях.

Прадстаўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Зінаіда Шуміліна, якая з'яўляецца членам выбаркама Быхаўскай акруговай камісіі № 13, правяла ўласнае расследаванне адносна сапраўднасці подпісаў рэктара інжынернага інстытута МНС Аляксандра Украінца. У працэсе абыходу грамадзян, быццам бы падпісаўся за вылучэнне падпалкоўніка, высветлілася, што 25 адсоткаў подпісаў з'яўляюцца несапраўднымі.

«Падчас майго дзяжурства ў мінулую суботу я звярнулася да сакратара камісіі з просьбай азнаёміць мяне з подпісамі. Разглядаючы подпісы кандыдата ад улады, звярнула ўвагу на тое, што аўтографы і даты выведзеныя занадта акуратна, відавочна не выбаршчыкамі. Я пайшла правяраць па кватэрах. З 40 подпісаў 8 аказаліся фальшывымі», - распавяла Зінаіда Шуміліна «Белорусскому партизану».

Паводле слоў актывісткі апазіцыі, у адказ на прад'яўленне прэтэнзіі ў выбарчай камісіі ёй заявілі, што яна спрабуе «скампраметаваць» іх працу.

«У некаторых выпадках жонкі распісваліся за мужоў, бацькі за дзяцей, а даты расстаўляла асоба, якая збірала подпісы. Я склала 8 актаў і здала ў камісію. Старшыня камісіі Станіслаў Чэмезаў выказаў прэтэнзіі да мяне, што я, маўляў, скампраметавала іх працу. Заўтра адбудзецца паседжанне, у выніку якога будзе прынята рашэнне па дадзеным пытанні. Калі Украінец пройдзе, то гэта будзе відавочнае парушэнне», - распавяла Зінаіда Шуміліна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках