Рылатка: Заробак акцёраў ў 500 тысяч рублёў - гэта нармальна
23- 24.03.2010, 15:45
Акцёры беларускіх тэатраў вымушаныя выжываць за кошт нікчэмных заробкаў.
Заробак акцёраў беларускіх тэатраў складае ў сярэднім усяго толькі 500-600 тысяч беларускіх рублёў.
Пра гэта, як перадае «Наша Ніва», паведаміў першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка.
Пры гэтым Рылатка лічыць, што такія зарабатныя платы з'яўляюцца цалкам нармальнымі.
«Яны знаходзяцца на годным месцы», - заявіў чыноўнік.
Паводле яго слоў, зарплата акцёраў на фоне агульнай карціны па краіне не выглядае занадта нізкай.