28 лiстапада 2024, Чацвер, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах знайшлося ўсяго 50 прыхільнікаў Ларысы Грыбалёвай

72

Сольны канцэрт беларускай выканаўцы і тэлевядучай Ларысы Грыбалёвай, запланаваны ў Баранавічах на 23 сакавіка, адменены.

Як распавялі «Intex-press» у гарадскім Доме культуры, канцэрт спявачкі не адбудзецца, бо ахвотных набыць квіткі было няшмат. Усяго ў касе Дома культуры было прададзена каля 50 білетаў, у той час як агульная ўмяшчальнасць залі 760 месцаў. Між тым, кошт квіткоў у параўнанні з коштам квіткоў іншых «зорак», якія наведвалі Баранавічы, была даволі сціплай - 10-12 тысяч рублёў.

Адмену выступу канцэртны дырэктар артысткі Андрэй Гузель звязвае з тым, што беларускія выканаўцы пакуль не могуць канкурыраваць з больш вядомымі расейскімі «зоркамі», канцэрты якіх у Баранавічах, на думку Андрэя Гузеля, арганізуюцца даволі часта.

Ён адзначыў, што ў іншых невялікіх гарадах Беларусі квіткі на канцэрт Ларысы Грыбалёвай набываюць добра. За апошні час гэта першая адмена канцэрту спявачкі.

«За год мы арганізавалі больш за 80 канцэртаў, з іх адмянілі ўсяго адзін - у Баранавічах, - заўважыў канцэртны дырэктар. - Гэта вельмі нават нядрэнны вынік, нават па расейскіх мерках ».

Па словах Андрэя Гузеля, магчыма, канцэрт Ларысы Грыбалёвай адбудзецца ў Баранавічах восенню.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках