Даляр працягвае расці
14- 2.03.2010, 12:33
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 2 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра абнавіў гістарычны максімум.
Даляр дасягнуў 2939 рублёў, павялічыўшыся на 9 рублёў у параўнанні з папярэднім значэннем, паведамляе АФН.
Курс расейскага рубля павялічыўся на 0,14 рубля і склаў 98,04 беларускага рубля за адзін расейскі, што таксама з'яўляецца гістарычным максімумам. Курс еўра знізіўся на 15 рублёў і склаў 3974 рубля.