25 снежня 2024, Серада, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўская эканоміка – банкрут

20
Лукашэнкаўская эканоміка – банкрут

Валавы знешні доўг вырас да 22 мільярдаў, у той час як мяжа ўстойлівасці для Беларусі – 19 мільярдаў, заяўляюць эканамісты.

Валавы знешні доўг Беларусі за мінулы год вырас больш чым на 45 адсоткаў і склаў 22 мільярды даляраў. Пра гэта паведамляецца ў справаздачы Нацыянальнага банка Беларусі. Чаму кіраўніцтва Беларусі бярэ ўсё больш замежных крэдытаў? Ці можна пагадзіцца з уладамі, што павелічэнне доўгу не нясе пагрозы беларускай эканоміцы? На гэтыя пытанні «Радыё Свабода» адказаў эканаміст Міхаіл Залескі.

-- Цікава выглядае дынаміка росту знешняга доўгу – у першым квартале 2009 года ён вырас на 7,7%, у другім – на 8%, трэцім – 9,5%, і чацвёртым — 14,2%. Здаецца, даволі красамоўная тэндэнцыя…

-- Гэтая тэндэнцыя сведчыць, што дзяржава стала на вельмі слізкую сцяжынку нарошчвання запазычанасцяў. Мы часцяком бачым такое ў жыцці, калі чалавек пачынае пазычаць грошы без магчымасці аддаць, і з цягам часу пазычае ўсё больш, таму што не спадзяецца разлічыцца.

Для Беларусі мяжой устойлівасці пры нашым узроўні эканомікі, паводле майго меркавання, ёсць велічыня ў 19 мільярдаў даляраў. Зараз пры спрыяльных умовах можа з намі нічога не здарыцца, аднак, пры неспрыяльных такая запазычанасць можа кепска адбіцца не толькі на рэпутацыі, але і на эканамічнай будучыні.

-- Улада можа супакойваць тым, што знешні доўг складае толькі 45% ВУП, і гэта менш чым у шмат якіх еўрапейскіх краінах.

-- У народзе кажуць – пакуль тоўсты ўсохне, худы падохне. Тут ёсць такая бяда, што нашая прадукцыя разам з нарошчваннем доўгу адначасова становіцца менш канкурэнтаздольнай. І попыт на яе на нашых традыцыйных рынках скарачаецца.

-- Чаму ўлада, якая раней усяляк імкнулася пазбягаць запазычанасцяў, раптам шалёнымі тэмпамі сталі назапашваць даўгі?

-- Разлік на нацыянальны менталітэт. Расейцы кажуць - «под лежачий камень вода не течёт», ангельцы, што камень, які коціцца, не зарастае мохам. А ў беларусаў ёсць прымаўка, што на адным месцы і камень мохам парасце. Вось кіраўніцтва і вырашыла, што крызіс мы перачакаем. А калі перачакаем, дык нібыта можна і пазычаць, колькі хочаш.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках