26 снежня 2024, Чацвер, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Пратасевіч: Беларусь у Еўранэсце будет прадстаўленая только апазіцыяй

25
Яцэк Пратасевіч: Беларусь у Еўранэсце будет прадстаўленая только апазіцыяй

Рашэнне аб прадстаўніцтве Беларусі ў Еўранэсце нязменнае – чальцоў нелегітымнай беларускай «палаткі» там не будзе.

Беларуская дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі палітыкі ЕС «Усходняе партнёрства» (Еўранэст) будзе складацца толькі з прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН 13 сакавіка паведаміў польскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

Паводле яго словаў, 10 сакавіка чальцы дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранесце па выніках візіту ў Менск афіцыйнай місіі Еўрапарламента, які прайшоў 25—27 лютага, прынялі рашэнне аб складзе беларускай дэлегацыі. «Пасля таго як беларускія ўлады адхілілі прапанаваную формулу складу дэлегацыі «5+5» (5 чальцоў Палаты прадстаўнікоў і 5 чальцоў апазіцыі), мы вырашылі, што запрашаем 10 прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. У іх не будзе права голасу, але яны будуць мець права выступаць на паседжаннях», — сказаў Пратасевіч.

Ён патлумачыў, што 11 сакавіка на сустрэчы старшыні Еўрапарламента Ежы Бузека з кіраўнікамі пяці парламенцкіх фракцыяў Еўрапарламента было вызначана прыпыніць выкананне рашэння аб складзе беларускай дэлегацыі. Пры гэтым у СМІ з'явілася няправільная трактоўка гэтай падзеі, дзе казалася, што рашэнне аб складзе беларускай дэлегацыі ў Еўранесце адкладзенае на месяц. Аднак, як падкрэсліў Пратасевіч, рашэнне нязменнае, адкладзеная толькі дата, калі яно будзе аб'яўлена афіцыйна.

«Гэта было зроблена не таму, што магчымыя нейкія змены, а таму, што спадар Бузек жадае правесці кансультацыі з кіраўнікамі парламентаў усіх краінаў — удзельніцаў Усходняга партнёрства, апроч Беларусі, — патлумачыў Пратасевіч. — Гэтая сустрэча запланаваная на 24 сакавіка. Спадар Бузек запросіць іх у Брусель для таго, каб яшчэ раз заявіць пра цвёрдую пазіцыю Еўрапарламента па Беларусі, а таксама для кансультацыяў аб далейшым развіцці Еўранэста».

Пратасевіч адзначыў, што склад беларускай дэлегацыі ў Еўранэсце ўжо зацверджаны. У яе ўвойдуць прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», руху «За Свабоду», грамадзянскай ініцыятывы «Рада беларускай інтэлігенцыі», а таксама прадстаўнікі Беларускага саюза журналістаў, Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, грамадскага аб'яднання «Экадом» і неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі.

«Дэлегацыя Еўрапарламента ў Еўранэсце прыняла сваё рашэнне, склад беларускай дэлегацыі зацверджаны і ніякіх зменаў не чакаецца. Таксама не чакаецца ніякіх зменаў у рашэнні пра тое, што прадстаўнікі беларускага парламента не будуць браць удзел у працы Еўранэста», — падкрэсліў Яцэк Пратасевіч.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках