26 снежня 2024, Чацвер, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адмовіўся ад візіту ў Літву

31

Беларускі кіраўнік адмовіўся ехаць у Вільню на юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы.

Афіцыйную дэлегацыю Беларусі на юбілейных урачыстасцях з нагоды 20-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы ўзначаліць не Аляксандр Лукашэнка, а намеснік прэм'ер-міністра ўрада Беларусі Віктар Бура.

Аляксандр Лукашэнка паінфармаваў пра сваё рашэнне прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайтэ.

Як перадае афіцыйнае агенцтва БелТА, Лукашэнка падзякаваў за запрашэнне на святкаванне і пацвердзіў запрашэнне кіраўніка літоўскай дзяржавы наведаць з візітам Беларусь.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, Сейм Літвы запрасіў на святкаванне 20-годдзя незалежнасці Літвы першага кіраўніка незалежнай Беларусі, былога старшыню Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча.

Нагадаем, што 11 сакавіка 2010 года Літва адзначыць 20-годдзе з дня прыняцця акту «Аб аднаўленні Незалежнай Літоўскай дзяржавы». 13 ліпеня 2010 года Літва будзе святкаваць 750-годдзе бітвы пры Дурбэ, а 15 ліпеня – 600-годдзе Грунвальдскай бітвы.

Нагадаем, што папярэдні візіт Лукашэнкі ў Вільню адбыўся ў верасні 2009 года. Міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі раскрытыкавалі тады сустрэчу прэзідэнта Літвы з апошнім дыктатарам Еўропы – апазіцыя ў Беларусі церпіць жорсткія рэпрэсіі, у турмах знаходзяцца палітвязні, уціскаецца свабода слова і фальсіфікуюцца вынікі выбараў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках