25 снежня 2024, Серада, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На БМЗ – перабоі

3

Беларускі металургічны завод у Жлобіне адчувае складанасці з вытворчасцю корда і арматуры.

З дакладных крыніцаў «Белорусскому партизану» стала вядома, што 9 сакавіка адна змена кранаўшчыкоў прастаяла ў першым сталеплавільным цэхе без працы. У трэцім сталеплавільным адбылася падобная сітуацыя.

Прычына вымушанага прастою - адсутнасць сыравіны, з якой вырабляецца прадукцыя завода. Неабходны для забеспячэння працы цэхоў лом не быў пастаўлены расейскім бокам у аб'ёме, які патрабуецца. Недапастаўка сыравіны, паводле неафіцыйнай інфармацыі, выкліканая двюмя прычынамі. Па-першае, БМЗ, магчыма, не ў поўнай меры выконвае свае абавязальніцтвы па своечасовым пагашэнні плацяжоў. Па-другое, у Расейскай Федэрацыі 8 сакавіка таксама з'яўляецца святочным днём. Калі лом не з'явіцца ў найбліжэйшыя дні, дык магчымая сітуацыя абрывання тэхналагічнага ланцужка, што, натуральна, паўплывае на своечасовасць выплаты зарплатаў працоўным БМЗ.

Ветэран БМЗ Марат Афанасьеў, які прапрацаваў на заводзе шмат гадоў на пасадзе галоўнага энергетыка, пракаментаваў гэтую надзвычайную сітуацыю: «Такія выпадкі не мелі месца. Максімум прастойвала адна печ, астатнія працавалі. Недастатковая колькасць лома ўплывала на зніжэнне вытворчасці, каб не замарожваць контуры ахаладжэння. Як правіла, затрымкі ліквідаваліся ў найкарацейшыя тэрміны».

Нядаўна паведамлялася пра пратэст працоўных цэха рамонтна-металургічнага абсталявання, якія на гадзіну спынілі працу з-за нявыплатаў прэміяў. Падаецца, становішча на БМЗ ускладняецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках