26 снежня 2024, Чацвер, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскім універсітэце забаранілі збор подпісаў

1

У інтэрнат універсітэта дапускаюцца толькі прадстаўнікі афіцыйных уладаў, а апазіцыі ўваход забаронены.

Як паведаміў БелаПАН актывіст грамадзянскай кампаніі «Наш дом», адміністрацыя Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны не дазволіла збіраць подпісы ў інтэрнатах вну сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты абласнога і гарадскога саветаў Мікалая Калюкі.

Такі адказ сябра адной з ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў Андрэй Аксёнаў атрымаў на свой зварот да рэктара вну Аляксандра Рагачова. У заяве рэктару актывіст прапанаваў усталяваць у інтэрнаце № 4 універсітэта стол і два крэслы для збору подпісаў выбаршчыкаў-студэнтаў. Ён адзначыў, што паводле пастановы ЦВК пры зборы подпісаў у выбаршчыкаў, якія пражываюць у інтэрнаце, сябры ініцыятыўных групаў павінны выконваць правілы ўнутранага распарадку ў інтэрнаце, і паведаміў, што сябры ініцыятыўнай групы абавязваюцца выконваць пры зборы подпісаў гэтыя правілы. Актывіст падкрэсліў, што пазначаны парадак збору подпісаў — па-за пакоямі, калідорамі інтэрнатаў — не трапляе ў забаронены рашэннем гарвыканкама спіс месцаў і тэрыторыяў.

У адказе на заяву, падпісаную рэктарам Рагачовым, кажацца, што «збор подпісаў ініцыятыўнай групай у падтрымку прэтэндэнта ў дэпутаты з'яўляецца палітычнай акцыяй». «У адпаведнасці са Статутам універсітэта ў вну не дапускаецца дзейнасць палітычных партыяў, арганізацыяў, а роўна і часовых фармаванняў, якія ставяць палітычныя мэты», — заяўляе рэктар універсітэта.

Аксёнаў лічыць такі адказ нематываваным, бо ў пастанове ЦВК няма спасылкі на статуты вну, а толькі на правілы ўнутранага распарадку інтэрнатаў. «Працэдура збору подпісаў не з'яўляецца палітычнай акцыяй, гэты этап выбарчай кампаніі не можа ставіць палітычныя мэты — бо сябры ініцыятыўных групаў не вядуць ніякай агітацыі, проста даюць інфармацыю аб патэнцыйным кандыдаце», — лічыць актывіст.

«У карпусах вну размешчаныя выбарчыя ўчасткі, там падчас выбараў будуць змешчаныя на стэндах перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў. Як гэта ўзгодніцца з тым, што ў вну не дапускаецца дзейнасць палітычных партыяў? Тым больш што дэпутаты гарсавета, «парламента» праводзілі неаднаразова ва ўніверсітэце сустрэчы са студэнтамі-выбаршчыкамі. Атрымліваецца, камусьці можна, а астатнім няма», — сказаў Аксёнаў.

Актывіст паведаміў, што рыхтуе зварот у пракуратуру Чыгуначнага раёна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках