26 снежня 2024, Чацвер, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стратныя прадпрыемствы ратуюць за кошт кашалькоў спажыўцоў

11

Беларускі ўрад працягвае прымаць рашэнні аб падвышэнні кошту тавараў і паслуг.

Ратуючы рэнтабельнасць асобных прадпрыемстваў, кошты на некаторую прадукцыю давялося павялічыць сёлета ўжо ў другі, адзначае «БДГ».

Так, з 27 лютага ў Беларусі павялічаны ў сярэднім на 5% рознічныя цэны на цукар-пясок. Першы раз міністэрства эканомікі падвышала кошт гэтай прадукцыі ў студзені - тады кошт цукру вырас на 10%.

Павелічэнне кошту салодкай сыравіны міністэрства эканомікі тлумачыць неабходнасцю аказаць дапамогу вытворцам цукру. Рашэнне аб падвышэнні кошту цукру «прынята ў мэтах кампенсацыі падаражэння кошту цукру-сырца, які імпартуецца, і паляпшэння фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацый», паведамляе прэс-служба міністэрства эканомікі.

Другі раз сёлета былі павялічаныя ў канцы мінулага тыдня і цэны на нафтапрадукты. З 27-га лютага яны выраслі ў сярэднім на 7%.

«Перагляд цэн на нафтапрадукты звязаны са змяненнем агульных эканамічных умоў гаспадарання і кампенсуе рост акцызаў на гэты від прадукцыі, які адбыўся з прычыны прыняцця Асаблівай часткі Падатковага кодэкса. Пад увагу прынята таксама змяненне ўмоў паставак нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы», - патлумачыў канцэрн «Белнафтахім» прынятае рашэнне.

То бок, зноў, для выратавання фінансавага стану прадпрыемстваў галіны (у дадзеным выпадку - нафтаперапрацоўчых) прыйшлося залезці ў кашалёк канчатковых спажыўцоў.

Ад 1 сакавіка беларускіх грамадзян чакаў чарговы цэнавы «сюрпрыз» - падвысіўся кошт праезду ў грамадскім транспарце. Тлумачыцца прынятае рашэнне той акалічнасцю, што пасажыры не ў поўнай меры кампенсуюць выдаткі транспартных прадпрыемстваў на арганізацыю грамадскага транспарту.

Казаць пра тое, што на гэтым рост коштаў у Беларусі прыпыніцца, няма ніякіх падставаў. Наадварот, усё паказвае на тое, што кошт тавараў і паслуг у краіне будзе падвышацца. Так, у лютым гэтага года кошт газу для беларускіх прадпрыемстваў быў павялічаны на 25%. Адпаведна, у прадпрыемстваў вырастуць выдаткі на вытворчасць тавараў і паслуг. Кампенсаваць якія, зноў-такі, у чарговы раз давядзецца нам, спажыўцам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках