27 лiстапада 2024, Серада, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску судзяць Алега Сургана

7

Жыхара Віцебска абвінавачваюць у нападзе на міліцыянта падчас затрымання за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга.

З 27 студзеня Алег Сурган знаходзіцца ў следчым ізалятары. Рашэнне пра тое, што ён небяспечны для грамадства, прынялі ў Кастрычніцкім РУУС Віцебска. Там працуе міліцыянт, які 3 верасня затрымліваў Сургана на праспекце Фрунзе, дзе быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. 30 верасня гэты супрацоўнік міліцыі прайшоў медыцынскае абследаванне і цяпер сцвярджае, што затрыманы «укусіў яго за палец».

Крымінальны пераслед Алега Сургана працягваецца ўжо каля двух месяцаў. Падсудны кажа, што спачатку на яго склалі пратакол за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга, але потым дакумент кудысьці знік. Цяпер яго абвінавачваюць ужо па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса - за тое, што ён нібыта напаў на міліцыянта. Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе «Радыё Свабода».

Таксама Алег Сурган сцвярджае, што 3 верасня ў аддзяленні міліцыянты яго збівалі і катавалі. Тарас Сурган выклікаў брату «хуткую дапамогу», калі ўбачыў яго стан. Медыкі зафіксавалі ўдары галавы і рук.

Яго родны брат, актывіст «Маладой Беларусі» Тарас Сурган лічыць, што крымінальны пераслед Алега Сургана выкліканы жаданнем міліцыянтаў любым коштам спыніць акцыі з вывешваннем бел-чырвона-белых сцягоў, якія пачасціліся ў Віцебску ў апошнія паўгады.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках