26 снежня 2024, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень святога Валянціна «Малады Фронт» правядзе ўсёткі на вуліцы

1

Пасля забароны на ўручэнне прэміі «Люблю Беларусь!» у гатэлі Crown Plaza апазіцыянеры вырашылі правесці вулічную акцыю.

«Малады Фронт» заявіў, што правядзе традыцыйнае шэсце, прымеркаванае да Дня святога Валянціна. Акцыя пачнецца 14-га лютага ў 18:00 на плошчы Свабоды каля Менскай Ратушы. Пасля гэтага, як паведамляе mfront.net, маладафронтаўцы маюць намер прайсці шэсцем да плошчы Незалежнасці.

«Акцыя будзе праходзіць пад лозунгам «Люблю Беларусь!» -- распавядае намеснік старшыні «Маладога Фронту» Мікалай Дземідзенка. -- Напачатку акцыі мы плануем арганізаваць невялікі канцэрт, а потым рушыць святочным шэсцем да Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. Спадзяемся, што супрацоўнікі сілавых структураў не будуць перашкаджаць правядзенню мірнай акцыі, якая прапагандуе каштоўнасці хрысціянскай маралі і заклікае любіць сваю Радзіму».

«Аб фармаце ўручэння нацыянальнай прэміі «Люблю Беларусь!» «Малады Фронт» абвесціць на спецыяльнай прэс-канферэнцыі 11 лютага, -- кажа арганізатар прэміі, намеснік старшыні «Маладога Фронту» Іван Шыла. -- Прэмія «Люблю Беларусь!» знойдзе сваіх пераможцаў, нягледзячы на перашкоды з боку беларускага рэжыму».

Нагадаем, што раней апазіцыянеры планавалі правесці 14 лютага ўручэнне 1-й нацыянальнай прэміі «Люблю Беларусь!». Дамова была падпісаная на арэнду залы гатэля Crown Plaza. Аднак праз некалькі дзён адміністрацыя гатэля разарвала дамову.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках