24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас лукашэнкаўскай лыжні памёр чыноўнік

57

Старшыня Абрубскага сельсавета быў вымушаны ўдзельнічаць у так званай «прэзідэнцкай» лыжні.

7 лютага на могілках вёскі Харошкі побач з райцэнтрам Глыбокае (Віцебская вобласць) быў пахаваны старшыня Абрубскага сельсавета гэтага ж раёна 56-гадовы Васіль Арлоўскі, паведамляе «Радыё Свабода».

Напярэдадні чыноўнік вымушаны быў удзельнічаць у так званай «прэзідэнцкай» лыжні, падчас якой раптам памёр. Медыкі канстатавалі, што ў немаладога мужчыны была арытмія сэрца.

Васіль Арлоўскі працаваў у сельскай гаспадарцы. Быў старшынём калгасу імя Энгельса, які нейкі час таму далучылі СВК «За Радзіму». У апошнія гады Арлоўскі ўзначальваў Абрубскі сельсавет Глыбоцкага раёна. Жыў у вёсцы Шунявічы. Без галавы сям'і засталіся жонка нябожчыка і тры яго дачкі.

Нагадаем, што паводле ўказання Лукашэнкі ў лютым па ўсёй Беларусі штогод праходзяць масавыя забегі на лыжах. У іх абавязаныя ўдзельнічаць чыноўнікі ўсіх узроўняў, працаўнікі прадпрыемстваў, навучэнцы вну і школьнікі. Сёлета ўпершыню ў лыжні не ўдзельнічаў сам Лукашэнка. Ён адправіўся ў адпачынак у Швейцарыю, дзе катаецца на лыжах на адным з горных курортаў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках