24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскаму «Дынама» вярнулі галаву «зубра»

2

Частку талісмана хакейнаму клубу «Дынама» 5 лютага пад дзверы падкінуў невядомы.

Касцюм жывёлы, у якім прадстаўнік каманды забаўляў публіку падчас хатніх матчаў чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, быў скрадзены пасля матчу ўсіх зорак КХЛ, які адбыўся 30 студзеня. У сувязі з крадзяжом «Дынама» звярнулася ў міліцыю, нагадвае БелаПАН.

«Добра, ёсць у гэтым свеце сумленне, - гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце «Дынама» 5 лютага. – Яно ажывілася сёння апоўдні ў невядомага, які падкінуў да дзвярэй дынамаўскага офіса, галаву нашага талісмана - зубра. Месцазнаходжанне касцюма па-ранейшаму з'яўляецца загадкай».

Талісман каманды ўпершыню быў прадстаўлены перад пачаткам цяперашняга сезону. Касцюм зроблены ў Беларусі прыватнай асобай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках