24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскага «Дынама» скралі «зубра»

6

Хакейны клуб «Дынама» з Менска папрасіў вярнуць касцюм талісмана каманды Зубра, скрадзены падчас Матчу зорак КХЛ.

Як паведамляе Lenta.ru, касцюм Зубра знік з клубнага склада. «Вярніце Зубра, без яго нам сумна», - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце «Дынама», якое з'явілася 3 лютага.

Менскі клуб таксама просіць усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб месцазнаходжанні касцюма, звязацца з прадстаўнікамі «Дынама». У паведамленні гаворыцца, што ў «Дынама» для ўсіх застаецца загадкай, каму мог спатрэбіцца касцюм талісмана.

У абмеркаванні просьбы вярнуць касцюм Зубра заўзятары таксама не разумеюць: «Як можна вынесці галаву зубра дыяметрам метр і не трапіць ні ў адну з камер вонкавага відэаназірання?».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках