24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнецкі: «Калі беларускі кіраўнік не разумее мову еўрапейскіх каштоўнасцяў, ён зразумее мову санкцый»

4

Дэпутат Еўрапарламента з польскай партыі «Права і Справядлівасць» Рышард Чарнецкі прапаноўвае аднавіць «чорныя спісы» беларускіх чыноўнікаў.

Рышард Чарнецкі прапанаваў увесці санкцыі супраць Беларусі. Напрыклад, у выглядзе неўключэння беларускіх «дэпутатаў» у Парламенцкую Асамблею Еўранэст, а таксама ўзнаўлення «чорнага спісу» беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта, як перадае «Еўрарадыё», Рышард Чарнецкі заявіў 24 лютага на паседжанні міні-сесіі Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі.

«Калі Лукашэнка не разумее мову еўрапейскіх каштоўнасцяў, то ён дакладна зразумее мову санкцый, -- заявіў дэпутат Еўрапарламента. -- Я маю на ўвазе такія санкцыі, якія б не ўдарылі па беларускіх грамадзянах, але б ускладнілі жыццё чыноўнікам і палітыкам, адказным за рэпрэсіўныя дзеянні».

Падчас паседжання міні-сесіі Еўрапарламента свае меркаванне пра сітуацыю ў Беларусі таксама выказаў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па пытаннях супрацоўніцтва з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

«Я часта чую ад прадстаўнікоў беларускай улады, што Беларусь мае права сама выбіраць, з якой хуткасцю рухацца да міжнародных стандартаў. Тэарэтычна, мы сапраўды не можам ціснуць на незалежную суверэнную краіну... Але тыя стандарты, пра якія яны кажуць, напрыклад, стандарты АБСЕ, не з'яўляюцца ўнутранай справай»,--- заявіў на паседжанні Яцэк Пратасевіч.

Ён сцісла апісаў сітуацыю вакол Польскага дома ў Івянцы. Па словах еўрадэпутата, група людзей аднавіла будынак у цэнтры горада і ператварыла яго ў важны цэнтр для польскай меншасці. Улады Івянца вырашылі ўжыць міліцэйскую сілу ў дачыненні да старых людзей і забраць будынак нават да судовага рашэння. Пры гэтым, адзначыў Яцэк Пратасевіч, сведкаў не пускалі ў суд для паказанняў.

«Вядома ж, гэта сведчыць не пра хуткасць да міжнародных стандартаў, але пра дарогу ўбок ад стандартаў, да якіх абяцала рухацца Беларусь», -- сказаў Яцэк Пратасевіч.

Нагадаем, што Еўрапейскі Парламент прыняў рашэнне не прымаць 24 лютага рэзалюцыю адносна пераследу ў Беларусі польскай меншасці, а разгледзець яе ў сакавіку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках