28 снежня 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія рэкамендуе прыняць Ісландыю ў ЕЗ

Ісландыя падала заяўку на ўступленне ў Еўразвяз у ліпені мінулага года. Краіна спадзяецца, што да 2012 года ў яе атрымаецца дасягнуць пастаўленай мэты.

Еўракамісія ў сераду выступіла з заявай, згодна з якой рэкамендуецца распачаць перамовы з Ісландыяй аб уступленні ў Еўразвяз. Ці будзе на самой справе Ісландыя прынятая ў ЕЗ, вырашаць 27 краінаў, якія ўваходзяць у блок.

Галоўныя палітыка, эканоміка і прававыя акты Ісландыі адпавядаюць галоўным крытэрам адкрыцця перамоваў па далучэнні да ЕЗ, адзначаецца ў заяве Еўракамісіі.

Камісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле, у той жа час, адмовіўся ўдакладніць меркаваную працягласць працэсу перамоваў, адзначыўшы, што ўдзел Ісландыі ў Еўрапейскай эканамічнай зоне забяспечвае яе адпаведнасць прыкладна 75% крытэраў.

Ісландыя сутыкнулася з сур'ёзнымі эканамічнымі цяжкасцямі пасля таго, як у 2008 годзе абрынуўся банк Icesave. Падчас эканамічнага крызісу ісландская крона страціла амаль палову свайго кошту, паведамляе BBC News.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках