24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія спартсменкі засталіся без медалёў у фрыстайле

3

На XXI зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы ў беларускай зборнай не збылася перадапошняя медальная надзея.

24 лютага ў фінале спаборніцтваў фрыстайлістак-акрабатак 24 лютага Асоль Слівец заняла чацвёртае месца з вынікам 198,69 бала, Ала Цупер — восьмае (181,84), паведамляе БелаПАН.

Пасля першай спробы Слівец была трэцяй (102,79), Цупер — дзявятай (86,64).

Залаты медаль заваявала аўстралійка Лідзія Ласіла (214,74), срэбны — кітаянка Лі Ніна (207,23), бронзавы — яе суайчынніца Го Сіньсінь (205,22).

У кваліфікацыі 22 лютага Цупер стала першай (195,76), Слівец — сёмай (169,39).

На Алімпіядзе-2006 у Турыне Цупер была 8-й у кваліфікацыі і 10-й у фінале, Слівец — 11-й у кваліфікацыі і 5-й у фінале. На Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці Цупер паказала 3-і вынік у кваліфікацыі і 9-ы ў фінале, Слівец заняла ў кваліфікацыі 13-е месца і ў фінал не патрапіла. У 1998 годзе на Алімпіядзе ў Нагана Цупер выступала за зборную Украіны і заняла ў фінале 5-е месца.

Апошняя надзея беларусаў на медалі – гэта спаборніцтва ў фрыстайле мужчынаў. Дзмітры Дашчынскі, Цімафей Слівец і Аляксей Грышын будуць змагацца за медалі 26 лютага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках