24 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітжаўнеру Яўгену Скрабцу не далі вылучыцца кандыдатам у «дэпутаты»

1

Ваеннае начальства ўзмацніла ціск на моладзевага актывіста, не дае яму звальненняў і не перадае пошту.

Як паведамляе «Радыё Рацыя», актывіст «Маладога фронту» звязвае змену стаўлення да сабе з боку камандавання ўдзелам у выбарчай кампаніі.

Па словах Яўгена Скрабца, абсалютна ўся карэспандэнцыя, якая пачала прыходзіць пасля сярэдзіны лютага, дастаўляецца ў сапсаваным выглядзе, а некаторыя лісты Скрабцу так і не дайшлі.

«Я планаваў удзельнічаць у «выбарах» як незалежны кандыдат з дапамогай рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Але, знаходзячыся ў арміі, складана мець актуальную інфармацыю пра даты падачы заяваў для рэгістрацыі. Як паведамілі сябры-калегі, камандаванне даведалася, што я збіраўся прымаць удзел у гэтых «выбарах» па Жлобінскай выбарчай акрузе №17. Сёння я даведаўся ад Змітра Дашкевіча, што ён мне адсылаў ліст з бланкамі на падачу рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Аднак гэты ліст я так і не атрымаў. Лічу, што, хутчэй за ўсё, ліст спынілі. Ну і, натуральна, з-за гэтага я не паспеў падаць заяву на рэгістрацыю», -- сказаў Яўген Скрабец.

Нагадаем, што моладзевы актывіст быў гвалтоўна прызваны ў армію і з 21 верасня 2009 года праходзіць тэрміновую службу ў Жлобіне.

Ваенкамат вёў сапраўднае «паляванне» на берасцейскага маладафронтаўца, нават з яго выкраданнем супрацоўнікамі міліцыі і гвалтоўным змяшканнем у шпіталь.

Нягледзячы на тое, што Скрабец мае сур'ёзнае захворванне спіны, з якім служба ў арміі забароненая, паўторная медыцынская камісія, якая прайшла на патрабаванне ваенкамата, прызнала маладога чалавека прыдатным для службы.

Супраць моладзевых актывістаў у Беларусі дзейнічае так званы «палітычны прызыў» - нягледзячы на наяўнасць прычынаў для адтэрміноўкі службы ў арміі, парушаючы закон, іх фактычна гвалтам размяркоўваюць у вайсковыя часткі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках