24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс даляра зноў абнавіў гістарычны максімум

24

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 24 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра павялічыўся на 6 рублёў.

Такім чынам, курс даляра дасягнуў 2926 рублёў і ізноў абнавіў гістарычны максімум да беларускага рубля. Папярэдні складаў 2921 рубель і быў зафіксаваны 19 лютага бягучага года, паведамляе АФН.

Курс расейскага рубля павялічыўся на 0,55 рубля і склаў 97,43 беларускага рубля за адзін расейскі, што таксама з'яўляецца гістарычным максімумам. Ранейшы быў зафіксаваны 17 лютага і складаў 96,91 рубля.

Курс еўра знізіўся на 32 рублі і склаў 3962 рубля.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках