26 снежня 2024, Чацвер, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы створаны камітэт дапамогі беларускім палякам

3

20 лютага ў Варшаве створаны Камітэт дапамогі палякам Беларусі, у склад якога ўвайшлі дэпутаты Сейма і Сената, а таксама прадстаўнікі НУА.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні варшаўскага фонду «Свабода і дэмакратыя» Марэк Буцька. Мэтай працы камітэта з'яўляецца падтрымка беларускіх палякаў, а таксама збор сродкаў на працяг дзейнасці непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў, перадае ІА «Рэгнум» са спасылкай на PAP.

Як раней паведамлялася, 17 лютага польскі сейм прыняў рэзалюцыю, у якой ён асудзіў дзеянні Менска ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі. У рэзалюцыі ўтрымліваецца рэкамендацыя разгледзець магчымасць вярнуцца да палітыкі санкцыяў у дачыненні да да беларускага кіраўніцтва.

На гэтым тыдні Еўрапарламент рыхтуецца прыняць спецыяльную рэзалюцыю адносна сітуацыі ў Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках