27 снежня 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікам разагнанай акцыі 14 лютага пагражаюць

10

На актывістаў «Маладога фронту», якія ўдзельнічалі ў Дзень святога Валянціна ў акцыі на плошчы Свабоды, аказваецца ціск на працы і па месцы навучання.

Непаўнагадовай моладзевай актывістцы Марыне Шаўлоўскай прыйшоў ліст з Міністэрства адукацыі. Яе разам з маці выклікалі ў аддзел адукацыі Менскага раёна. На сустрэчы прысутнічаў таксама намеснік дырэктара школы, дзе вучыцца Марына Шаўлоўская. Дзяўчыне казалі, каб яна не займалася грамадскай дзейнасцю ў апазіцыйнай арганізацыі. За ўдзел у акцыі 14 лютага ў Менску моладзевая актывістка была пастаўленая на ўлік у міліцыі, паведамляе прэс-служба «Маладога фронту».

Актывіст «Маладога фронту» Станіслаў Стэсік пасля збіцця на плошчы Свабоды 14 лютага звярнуўся ў шпіталь. Асаблівых пашкоджанняў медыкі не выявілі, і, усміхаючыся, паведамілі: «Мы па-за палітыкай». А учорашняя судмедэкспертыза паставіла дыягназ «пашкоджанне крывяных покрываў». Акрамя гэтага, медыкі дадалі: «Лічым, што ты быў на трэніроўцы ў спортзале, таму мышцы будуць доўга балець». Малады чалавек і сёння адчувае сябе дрэнна. Да таго ж на яго аказваецца ціск у школе з нагоды акцыі, якая адбылася.

Узніклі праблемы і ў іншых актывістаў «Маладога фронту», якіх затрымалі падчас акцыі ў Дзень святога Валянціна ў Менску. Кася Далідовіч напісала тлумачальную запіску ва ўніверсітэце. На гарадзенскую актывістку Вераніку Велігор пачаўся ціск на працы.

Нагадаем, што 14 лютага «Малады фронт» правёў у Менску акцыю ў гонар Дня святога Валянціна. Падчас акцыі дзесяткі яе ўдзельнікі былі збітыя і затрыманыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках