26 снежня 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне часова «замарожаныя»

14

Вышэйшы адміністрацыйны суд Украіны часова прыпініў дзеянне рашэння ЦВК аб перамозе ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў Віктара Януковіча.

Гэтая мера прынятая ў забеспячэнні пазову, які ў аўторак даставіла ў ВАСУ суперніца Януковіча, прэм’ер-міністр Юлія Цімашэнка, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на «Інтэрфакс».

Такім чынам, да прыняцця Вышэйшым адміністрацыйным судом Украіны рашэння аб законнасці вынікаў выбараў Віктар Януковіч не можа лічыць сябе абраным прэзідэнтам. Цімашэнка патрабуе прызнаць рашэнне ЦВК незаконным. На разгляд пазову выдаткавана два дні. Хутчэй за ўсё, паседжанне будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, з удзелам прэсы. Напярэдадні дзеючы кіраўнік дзяржавы заявіў пра яго публічнасць.

Блок Юліі Цімашэнка падаў у суд яшчэ адно хадайніцтва, якое адносіцца да вынікаў другога туру прэзідэнцкіх выбараў. БЮТ мае намер не дапусціць цырымоніі ўступлення Віктара Януковіча на пасаду прэзідэнта Украіны, прызначанай Вярхоўнай Радай на 25 лютага. Прыхільнікі Цімашэнка патрабавалі забараніць Вярхоўнай Радзе праводзіць якія-небудзь дзеянні, звязаныя з інаўгурацыяй новаабранага прэзідэнта.

Нагадаем, што ЦВК Украіны 14 лютага афіцыйна абвясціў Віктара Януковіча пераможцам прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з выніковым пратаколам, Януковічу ў другім туры аддалі галасы 48,95% выбаршчыкаў, прэм'ер-міністру Юліі Цімашэнкі - 45,47% галасоў. За Януковіча прагаласавалі 12 481 268 выбаршчыкаў, за Цімашэнка - 11 593 340 чалавек. Не падтрымалі ніводнага з двух кандыдатаў 4,36% выбаршчыкаў (1 113 051 чалавек). Такім чынам, разрыў паміж Януковічам і Цімашэнка склаў 3,48% галасоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках