26 снежня 2024, Чацвер, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У збітай АМАПам Таццяны Шапуцькі – чэрапна-мазгавая траўма

27
У збітай АМАПам Таццяны Шапуцькі – чэрапна-мазгавая траўма

Прэс-сакратарка «Маладога Фронту» была збітая падчас разгону акцыі 14 лютага.

Пасля таго, як дзяўчыну вызвалілі з Цэнтральнага РУУС Менска, у шпіталі ёй паставілі дыягназ «закрытая лёгкая чэрапна-мазгавая траўма».

Сайт «Маладога Фронта» паведамляе, што падчас шэсця ў Дзень святога Валянціна дзяўчына ішла побач са святочна апранутымі ў анёлаў удзельніцамі акцыі, падчас разгону шэсця яе пабілі галавой аб асфальт.

Зараз Таццяна Шапуцька знаходзіцца дома, ад шпіталізацыі яна адмовілася.

Нагадаем, што ўчора ў Менску была жорстка разагнаная АМАПам традыцыйная акцыя «Маладога Фронту» у Дзень святога Валянціна. Удзельнікі акцыі былі жорстка збітыя, арыштаваныя 25 чалавек.

Як ужо паведамлялася, Таццяна Шапуцька была выключаная ў канцы мінулага года з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пасля ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці краінаў «Усходняга партнёрства». Яе аднаўлення ў вну патрабавала кіраўніцтва Еўразвяза, аднак беларускія ўлады адмовіліся пайсці на саступкі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках