25 снежня 2024, Серада, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі краін ЕЗ, НАТА і ЗША павіншавалі Януковіча з перамогай на выбарах

16

Лідэр Партыі рэгіёнаў, які перамог на выбарах ва Украіне, прымае віншаванні з усяго свету.

Так, старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу прывітаў той факт, што выбары ва Украіны ў цэлым адпавядалі міжнародным стандартам. Барозу паабяцаў Украіне палітычную, эканамічную, фінансавую і тэхнічную падтрымку з боку ЕЗ, у тым ліку па лініі праграмы «Усходняе партнёрства».

Старшыня Еўрапейскага савета Херман ван Рампей ад імя Еўразвяза і Андэрс Фог Расмусэн ад імя блока НАТА павіншавалі Януковіча. Індывідуальныя прывітанні даслалі таксама прэзідэнты Нямеччыны і Францыі.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама запэўніў лідэра Партыі рэгіёнаў у падтрымцы і выказаў намер супрацоўнічаць з урадам краіны.

Ва Украіне 7 лютага адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. ЦВК пасля апрацоўкі 100% пратаколаў абвясціў, што Віктар Януковіч, паводле папярэдніх дадзеных, набірае 48,95% галасоў, а дзеючы прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка - 45,47%. Канчатковыя дадзеныя аб выніках выбараў камісія павінна прадставіць не пазней за 17 лютага.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках