28 лiстапада 2024, Чацвер, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску знішчаныя ўнікальныя вітражы з «Пагоняй» (Фота)

30

Падчас рэканструкцыі чыгуначнага вакзала ў Віцебску знішчылі ўнікальны комплекс вітражоў з малюнкамі гербаў абласных гарадоў.

Цэнтрам кампазіцыі быў вітраж з гербам «Пагоня» і надпісам «Беларусь» на бел-чырвона-белым фоне, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Вітражы на віцебскім вакзале былі ўсталяваныя ў першыя гады незалежнасці Беларусі і даўно «мулялі» вочы чыноўнікам сваёй «ідэалагічнай нявытрыманасцю». Цяпер у будынку сярэдзіны 20 стагоддзя ўсталёўваюцца таніраваныя люстраныя вокны, а вітражы, па словах начальніка вакзала: «Выкінутыя на металалом».

Не дэмантаванымі пакуль засталіся вітражы на фасадзе будынка, але хутка дабяруцца і да іх.

Парэшткі былой прыгажосці можна назіраць на будаўнічай пляцоўцы. Ніхто не падбаў пра асцярожны дэмантаж адной са славутасцяў Віцебска. Падобна, на гэтую складаную аперацыю не знайшлося ні грошаў, ні жадання.

Нагадаем, што на запатрабаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Касінца, якое ён выказаў 3 снежня 2009 года, тэрмін рэканструкцыі вакзала скарочаны на 10 месяцаў. Цяпер працы павінны прайсці ў два этапы і скончыцца 1 ліпеня 2010 года, замест трох этапаў з заканчэннем працы ў красавіку 2011-га.

Таксама старшыня Віцебскага аблвыканкама загадаў аформіць у адзіным стылі Прывакзальную плошчу і прылеглую да яе частка вуліцы імя Кірава.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках