28 лiстапада 2024, Чацвер, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельніца акцыі 8 лютага: «Некалькі метраў амапаўцы цягнулі мяне па зямлі»

5

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Глушыцкая была збітая на акцыі салідарнасці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі.

Моладзевай актывістцы да крыві разбілі твар. Юлія Глушыцкая распавяла пра тое, як яе затрымлівалі сайту jeans-by.com:

«Калі нас абкружылі амапаўцы, удзельнікі акцыі селі на брук. Адзін з іх пачаў мяне выцягваць з ланцуга са словамі: «Ну, дзяўчынка, давай, ідзі сюды». Пасля гэтага мяне некалькі метраў працягнулі па зямлі. Маю сяброўку Насту таксама цягнулі за ногі, галавой па зямлі. Я адчула моцны ўдар локцем у нос. Як я патрапіла ў аўтобус, я не памятаю. Толькі там я, нарэшце, заўважыла, што нос баліць і кроў была на пальчатцы», -- распавяла Глушыцкая.

«Калі ў РУУС я звярнула ўвагу міліцыянтаў на тое, што мяне збілі, і паказала хустку ў плямах крыві, у адказ былі толькі ўсмешкі і здзеклівыя пытанні», - распавяла Юлія Глушыцкая.

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» разам з некаторымі іншымі ўдзельнікамі акцыі будуць падаваць скаргу ў пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, 8 лютага ў Менску была жорстка разагнаная акцыя апазіцыі, прымеркаваная да гадавіны арышту ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. 20 удзельнікаў акцыі былі затрыманыя. Амапаўцы ў цывільным зноў не давалі журналістам здымаць беззаконне, якое адбывалася.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках