27 снежня 2024, Пятніца, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяспошлінная нафта з Расеі павінна паступіць толькі сёння

6

ФМС Расеі толькі 1 лютага атрымала распараджэнне расейскіх уладаў афармляць бяспошлінныя пастаўкі нафты ў Беларусь.

У Беларусь пакуль не паступала бяспошлінная нафта з РФ, паведаміла агенцтву «Интерфакс» крыніца ў нафтаперапрацоўчай галіне. Яна растлумачыла, што, паводле яе звестак, ФМС РФ толькі 1 лютага атрымала распараджэнне расейскіх уладаў афармляць бяспошлінныя пастаўкі нафты ў Беларусь у рамках узгодненай квоты ў аб'ёме 6,3 млн тон у 2010 годзе. Дагэтуль, з 2 студзеня 2010 года, экспарт нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь афармляецца мытнай службай з спагнаннем 100% экспартнай пошліны.

Крыніца таксама паведаміла, што АК «Транснафта» таксама пакуль не афармляла маршрутныя тэлеграмы на пастаўку ў адрас беларускіх НПЗ бяспошлінных аб'ёмаў нафты.

Між тым, паводле яе звестках, улады Беларусі пакуль не вызначыліся канчаткова з парадкам размеркавання бяспошліннай квоты і, адпаведна, з кампаніямі-пастаўшчыкамі. Крыніца растлумачыла, што «ў сілу нязначнага аб'ёму бяспошлінных паставак лагічна было б накіраваць увесь гэты аб'ём толькі ў якасці рэсурсу для саміх НПЗ». З іншага боку, «гэта прывядзе да таго, што расейскія кампаніі (ЛУКОЙЛ, Газпрам нафта, ТНК ВР), якія традыцыйна працуюць на ўнутраным рынку, у Беларусі вымушаныя будуць закрыць свае АЗС, бо імпарт нафты з 100%-й пошлінай ва ўмовах фіксаваных рознічных цэн на нафтапрадукты робіць працу на ўнутраным рынку глыбока стратнай». Паводле яе словаў, «гэтым кампаніям нявыгадна і завозіць нафтапрадукты з РФ, бо трэба плаціць 100% пошліны на іх». Суразмоўца агенцтва таксама падкрэсліў, што экспарт нафтапрадуктаў стаў таксама глыбока стратным пры захаванні дзеючых экспартных пошлін на іх. У гэтай сувязі перапрацоўшчыкі чакаюць ад урада кампенсацыйных крокаў у сферы падаткаабкладання і цэнаўтварэння пры нафтаперапрацоўцы.

Крыніца падкрэсліла, што «ў Беларусі ў тэрміновым парадку ствараецца новы механізм фінансавага забеспячэння нафтаперапрацоўкі, бо праціснутыя расейскім бокам умовы зрабілі яе глыбока стратнай, у тым ліку і для расейскіх кампаній».

Паводле яе звестак, у панядзелак у другой палове дня першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка правядзе нараду з удзельнікамі рынку па ўмовах нафтаперапрацоўкі, у тым ліку і на давальніцкіх умовах.

Як паведамлялася, Беларусь была вымушана пагадзіцца на прапанаваныя РФ умовы пастаўкі нафты ў 2010 годзе, якія прадугледжваюць бяспошлінную пастаўку 6,3 млн тон для ўнутранага спажывання ў рэспубліцы. Астатнія 15,2 млн тон будуць пастаўлены з уключэннем у кошт 100% экспартнай пошліны. Паводле экспертных ацэнак, новы механізм паставак нафты ў Беларусь павялічыць яе выдаткі на $1,3-2,6 млрд. у год.

У 2007-2009 гадах нафта пастаўлялася ў Беларусь з уключэннем у кошт экспартнай спецпошліны (у 2009 годзе 35,6% стандартнай экспартнай пошліны), якая ўяўляла сабой вартасны эквівалент беларускіх экспартных пошлін на нафтапрадукты, якія перадаюцца ў расейскі бюджэт (85% у 2009 годзе), памер якіх адпавядаў расейскаму ўзроўню.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках