Саннікаў: «Дразды будуць бамбаваць рускія самалёты і іншапланецяне»
69- 13.12.2010, 16:37
Лідар беларускай апазіцыі пракаментаваў заяву кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.
«Я таксама маю інфармацыю, што Дразды (рэзідэнцыя беларускага дыктатара – заўв. charter97.org) будуць бамбаваць рускія самалёты і іншапланецяне, а ў Менскае мора ўжо ўвайшоў 6-ы флот ЗША. Кампанія Лукашэнкі цалкам праваленая. Усё, што робяць кіраўнікі гэтай кампаніі, у прыватнасці Макей, сведчыць пра тое, што ў народзе ў Лукашэнкі падтрымкі няма. Можа быць, яны робяць гэта наўмысна: выстаўляюць пікеты, каля якіх бязлюдна ці прыводзяць купку БРСМаўцаў да масавых акцый дэмакратычнай апазіцыі. Усё гэта наглядна дэманструе, што дыктатар прайграў, і на сумленных выбарах ён бы аказаўся на дзясятым месцы.
Адзін з кіраўнікоў штаба Лукашэнкі Уладзімір Макей, разумеючы, што кампанія праваленая, спрабуе запалохваць людзей хлуснёй і паклёпам на апазіцыю. Рэжыму Лукашэнкі ўжо нічога не дапаможа. Беларускі народ гатовы ўзяць лёс сваёй краіны ў свае рукі і змяніць уладу, якая зарвалася», - заявіў кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў.