24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пакінулі ў сіле санкцыі супраць беларускага рэжыму

9

Санкцыі прыпыненыя да 31 траўня 2011 года толькі ў дачыненні да двух прадпрыемстваў.

Гаворка ідзе толькі пра прадпрыемствы «Полацкшкловалакно» і «Лакафарба». Астатнія санкцыі ЗША застаюцца ў сіле, перадае БелаПАН.

Амерыканскія ўлады не маюць намеру ў хуткім часе змяняць палітыку ў стасунках з Беларуссю. Пра гэта раней заявіў у Менску на сустрэчы з журналістамі Даніэль Расел – прадстаўнік дзяржсакратара ЗША.

Паводле словаў Расела, мэта амерыканскага ўрада нармалізаваць двухбаковыя стасункі з рэспублікай Беларусь. Але, на думку чыноўніка Белага дома, каб выйсці на новы этап узаемаадносінаў з ЗША беларусам неабходна навесці парадак у сваёй краіне і перш за ўсё, гэта паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй.

Пакуль жа, як адзначае Расел, магчымасць для ўсталявання нармальных стасункаў паміж краінамі досыць прывідная. ЗША не будзе здымаць ці абмяжоўваць свае фінансавыя ці візавыя санкцыі супраць рэспублікі Беларусь. Як лічыць прадстаўнік амерыканскага дзяржсакратара, у Беларусі яны не бачаць якога-небудзь прагрэсу па пытаннях абароны правоў людзей і ва ўсталяванні дэмакратыі. Персонамі нон-грата ў ЗША з'яўляюцца Аляксандр Лукашэнка і шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў.

Калі беларускія ўлады хочуць дамагчыся адмены санкцыяў, яны павінны рабіць нейкія пазітыўныя крокі насустрач пажаданням ЗША, падагульніў Даніэль Расел.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках