27 лiстапада 2024, Серада, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бірму ў дзень выбараў адключылі ад інтэрнэту

14

Бірма засталася без Інтэрнэту, ваенныя ўлады забаранілі замежнікам назіраць за выбарамі.

Маштабная кампутарная атака пакінула Бірму (М'янму) без інтэрнэту напярэдадні першых за апошнія 20 гадоў выбараў, перадае BBCrussian.com.

Некаторыя назіральнікі выказалі здагадку, што за атакай стаяць ваенныя ўлады Бірмы, якія спрабуюць абмежаваць плынь навінаў у краіну; прадстаўнікі ўладаў жа сцвярджаюць, што напад зрэжысаваны не ў Бірме.

Выбары ў Бірме адбудуцца ў нядзелю 7-га лістапада.

Ваенныя ўлады Бірмы ўжо паведамілі, што не дазволяць замежным журналістам і міжнародным назіральнікам прысутнічаць на выбарах.

Апошнія выбары ў Бірме прайшлі ў 1990 годзе. На іх перамагла кіраўнік партыі Нацыянальная ліга за дэмакратыю Аўн Сан Су Чжы, аднак вайскоўцы не дазволілі ёй узначаліць краіну.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках