24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Дзярждумы: Расея больш не будзе для Лукашэнкі «дойнай каровай»

23
Дэпутаты Дзярждумы: Расея больш не будзе для Лукашэнкі «дойнай каровай»

Грошы, якія вылучаліся Расеяй, ішлі ў кішэні канкрэтных беларускіх чыноўнікаў, лічаць у Маскве.

Аб'ём паставак расейскай нафты ў Беларусь на працягу студзеня-кастрычніка скараціўся на 43% у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года, склаўшы 10 мільёнаў тон.

З увядзеннем пошліны на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, купляць яе ў Расеі стала эканамічна невыгодна - паводле дадзеных афіцыйнага прагнозу, з-за пошліны бюджэт у гэтым годзе недаатрымае 1,5-2 мільярда даляраў. Кампенсаваць страты Менск спадзяецца за кошт альтэрнатыўных паставак з Венесуэлы, Ірана і Азербайджана, перадае «Радыё Свабода».

У гэтым годзе Расея пагадзілася пастаўляць у Беларусь бяспошлінна 6 мільёнаў 300 тысячаў тон нафты, а яшчэ 15 мільёнаў тон - з уключэннем у кошт 100% пошліны. Беларускі бок катэгарычна супраць такой формулы, называючы спагнанне экспартных пошлінаў ва ўмовах Мытнага саюза «прававым нонсэнсам». Эканамічны суд СНД, куды Мінюст Беларусі звярнуўся з пазовам на расейскі ўрад, фактычна кінуў справу на самацёк, заклікаўшы бакі самастойна вырашаць канфліктную сітуацыю.

Нядаўна намеснік міністра фінансаў Сяргей Шаталаў заявіў, што Масква адмовіцца ад пошлінаў пры ўмове, што Менск будзе ў поўным аб'ёме пералічваць у расейскі бюджэт экспартныя пошліны на нафтапрадукты, якія вывозяцца з Беларусі. Ён нагадаў, што пошліна ўстаноўленая на ўзроўні 55% стаўкі пошліны на сырую нафту, а значыць, беларускія НПЗ працягваюць атрымліваць ўскосную датацыю. Шаталаў адзначыў, што Расея субсідаваць Беларусь больш не хоча і лічыць, што пры такім раскладзе лепш укладваць сродкі ў мадэрнізацыю расейскіх НПЗ.

Улады Беларусі апошняя ініцыятыва Масквы задаволіць не можа. І хоць абмеркаванне расейскай прапановы разглядаецца на экспертным узроўні, чыноўнікі вераць, што пратакол аб вынятках з адзінай мытнай тэрыторыі будзе выкананы і да 1 студзеня 2011 года пытанне спагнання пошлінаў вырашыцца на карысць Беларусі.

Між тым надзеі на вяртанне ранейшых прэферэнцыяў становяцца ўсё больш прывіднымі. Кіраўнік Камітэта Дзярждумы РФ па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі, намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі Аляксей Астроўскі перакананы: падвойная гульня, якую вядзе беларускае кіраўніцтва, практычна не пакідае шанцаў, што Расея і надалей будзе заставацца для Беларусі «дойнай каровай»:

«ЛДПР, як і іншыя палітычныя сілы ў Расеі, вельмі доўга і паслядоўна падтрымлівала Лукашэнку, падтрымлівала беларуска-расейскія стасункі, не да канца разумеючы, што гэты чалавек вядзе падвойную гульню. У апошні час, калі Расея была вымушаная перагледзець памеры і віды фінансавай дапамогі, якая мільярдамі даляраў аказвалася ўсе апошнія гады Беларусі і такім чынам стварала міф пра беларускі эканамічны цуд, мы ўбачылі, хто ж на самой справе сядзіць ў афіцыйным Менску і як гэта ўсё на насамрэч называецца. За ЛДПР, як і за іншыя сілы, галасуюць мільёны людзей, і я думаю, што ў нейкай ступені лідэры тых ці іншых палітычных партыяў выказваюць і іх пазіцыю», - падкрэсліў Аляксей Астроўскі.

Эксперт у энергетычнай галіне Аляксандр Мех упэўнены, што страты ад увядзення пошліны на расейскую нафту адчувальныя не толькі для бюджэту Беларусі, але і для сілаў, якія лабіявалі такога роду сыравінныя схемы:

«Гэта тыя рэальныя грошы, якія заставаліся ўнутры Беларусі. Вядома, зусім іншае пытанне, дзе гэтыя сродкі ў выніку асядалі - ці ва ўрадзе, ці яны ішлі ў бюджэт, ці імі наўпрост карысталіся нейкія персаналіі. Але адсутнасць празрыстасці ў гэтым пытанні дае падставу казаць, што гэта проста адна са схемаў адмывання грошай на дзяржаўным узроўні. Хаця тут і нельга казаць пра дзяржаву ў цэлым, бо дзяржавай сродкі ўсё ж выкарыстоўваліся. Мне здаецца, што за ўсім гэтым стаяць пэўныя асобы, у іх ёсць прозвішчы, ёсць імёны. Але такая сітуацыя Маскве надакучыла, бо ад такога аднабаковага «супрацоўніцтва» не атрымліваў даходаў у першую чаргу расейскі бюджэт, не атрымлівалі грошы тыя ж самыя расейцы», - падкрэсліў эксперт.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках