27 лiстапада 2024, Серада, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка нервуецца

137

Тэлевыступы дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты адправілі беларускага кіраўніка ў накдаўн.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што нібыта не бачыць розніцы паміж альтэрнатыўнымі кандыдатамі на пасаду кіраўніка дзяржавы і просіць сваіх давераных асобаў падчас выбарчай кампаніі «тлумачыць гэта людзям».

«Трэба вымаляваць партрэт нашых «дзеячаў» - альтэрнатыўных кандыдатаў. Трэба патлумачыць, што ніякай розніцы ў іх няма», - заявіў Лукашэнка ў панядзелак у Менску падчас сустрэчы з даверанымі асобамі, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Я ведаю ўсю іх паднаготную: усе яны выраслі з аднаго кораня. Усе яны - гэта альтэрнатыва дзеючай уладзе - бел-чырвона-белыя, накіраваныя на гвалтоўную беларусізацыю, людзі выключна празаходняга вектару», - сказаў ён і дадаў, што яны таксама прыхільныя да «распродажу дзяржуласнасці».

«Гэтыя гульні на расейскім інструманце для таго, каб паказаць, што ёсць розніца, і максімум у гэтым плане - адыграць галасоў у дзеючага прэзідэнта», - сказаў Лукашэнка.

Таму, лічыць ён, «на гэтыя дзевяць чалавек павінен быць вызначаны ідэйны партрэт».

Лукашэнка таксама выказаўся пра выступ кандыдатаў у прэзідэнты ў прамым эфіры беларускага тэлебачання.

«Яны патрабавалі прамога эфіру - ім далі. Сёння не яны, дык іх памагатыя і ідэолагі адкрыта заяўлялі, што лепш бы не выкарыстоўвалі прамы эфір. Яны думалі, выйдуць вялікія аратары на экран, два словы скажуць, і народ пабяжыць за іх аддаваць галасы. Аказваецца, гэта не так проста», - сказаў кіраўнік. Адносна кандыдата, які паставіў сабе ў заслугу перамовы пра бяз'ядзерны статус Беларусі, дыктатар заявіў, што наўзамен за вывезеную з Беларусі ядзерную зброю краіна нічога не атрымала, а «гэта (зброя - ІФ) - каласальныя грошы».

Кіраўнік ізноў стаў распавядаць, што апазіцыя нібыта сабралася прадаць Расеі трубаправодную сістэму Беларусі і НПЗ у выпадку перамогі, хаця ніводны кандыдат пра гэта не казаў. «Ім плацяць, а калі плацяць - трэба будзе чымсьці разлічвацца», - заявіў ён.

Напісаць каментар 137

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках