24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Капітан АМАПа: «Прагаласую за Саннікава ці Раманчука»

40
Капітан АМАПа: «Прагаласую за Саннікава ці Раманчука»

Супрацоўнікі менскага АМАПа чытаюць незалежныя інтэрнэт-сайты і разумеюць, што Лукашэнку трэба змяняць.

Пра гэта напісаў у сваім блогу на сайце «Беларускі партызан» лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які нядаўна патрапіў у шпіталь з траўміраванай на акцыі пратэсту рукой.

«У шпітальную палату мы падсяліліся адначасова. На суседнія койкі. У мяне праблемы з правай рукой, у яго - з левай. Абодва пад нож хірурга. Для пачатку ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. Пасля праграмы мінімум перайшлі да стасункаў. Суседа звалі Аляксандрам. Быў ён вялікі, з кароткай стрыжкай. Пад майкай прагледжваліся сляды рэгулярных трэніровак. Напэўна са спортам звязаны, дыягнаставаў я суседа. Не памыліўся. У Аляксандра быў дыплом інстытута фізкультуры. У сваю чаргу сусед і мяне ідэнтыфікаваў дастаткова хутка. Пацверджаннем чаго было пытанне, а вы не балатуецеся? Спачатку Аляксандр налягаў на пытанні. Слухаў уважліва. А ўвечары другога дня ў нашую палату ўкаціўся мацак з бярэмем апельсінаў. «Здароў, капітан», – прышэлец па-барацьбітаўску перахапіў здаровую руку суседа. Вось дык так! А сусед та капітан АМАПа. Ад блізкасці прадстаўнікоў вулічнага спарынг – партнёра звыкла засмактала пад лыжачкай. Казалі хлопцы пра сваё, пра трэніроўкі, дзяжурствы, начальства. Для змазкі гаворкі мацак перыядычна ўстаўляў моцныя слоўцы.

На наступны дзень капітан прыняў на ўзбраенне наўтбук. Спецназ праявіў нядрэнныя веды незалежных інфармацыйных рэсурсаў. Пабадзяўшыся па Інтэрнэце, Аляксандр асцярожна выказаў меркаванне: «Напэўна, прагаласую за Саннікава, ці за Раманчука». Па вачах было відаць, капітан не жартуе. Мы працягвалі размаўляць. Пра ахову здароўя і дарогі, пра генерала Захаранку і падпалкоўніка Казлова, пра кошт на газ і пра вагу «жыровак».

Пятнічнай раніцай медычны кансіліум пажадаў мне дапапраўлення дома. «Да 19-га снежня», - сказаў я суседу Аляксандру. «Можа быць», - сумна ўсміхнуўся капітан. А з тумбачкі памаранцавым вокам падміргвалі апельсіны. Да гэтага часу мы абодва будзем у форме. Але якой будзе гэтая сустрэча для нас?», - напісаў Анатоль Лябедзька.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках