27 лiстапада 2024, Серада, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пляменнік Бакіева прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення свабоды

6

У Кыргызстане вынесены прысуд пляменніку звергнутага прэзідэнта рэспублікі Санжару Бакіеву.

Яго абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і іншых злачынствах. Суд прысудзіў яго да дзесяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе Lenta.Ru.

Паводле прысуду, Бакіеў-малодшы прызнаны вінаватым у арганізацыі беспарадкаў, незаконным захоўванні зброі і нападзе на прадстаўнікоў улады. Пляменніка былога прэзідэнта таксама падазравалі ў забойстве, але ў гэтай частцы абвінавачвання суд яго апраўдаў.

Санжар Бакіеў быў затрыманы ў канцы чэрвеня. Яго абвінавацілі ў дачыненні да беспарадкаў, якія адбыліся ў Джалалабадзе (адміністрацыйным цэнтры Джалалабадскай вобласці, на поўдні краіны) 13-14 траўня. Тады, нагадаем, прыхільнікі Курманбека Бакіева захапілі будынак абласной адміністрацыі. Пазней прыхільнікам часовага ўрада атрымалася яго адбіць. Паміж дзвюма групамі адбыліся жорсткія сутыкненні, у якіх былі параненыя дзясяткі людзей.

Новая ўлада Кыргызстана расцаніла гэтыя падзеі як спробу перавароту, учыненую прабакіеўскімі сіламі. Па абвінавачванні ў дачыненні да арганізацыі беспарадкаў быў таксама затрыманы былы дарадца Бакіева Усен Сыдыкаў.

Неўзабаве пасля затрымання Санжара Бакіева ў МУС Кыргызстана заявілі, што ён прызнаў віну.

Улады Кыргызстана абвінавачваюць звергнутага прэзідэнта і яго сваякоў у арганізацыі цэлай серыі беспарадкаў, якія адбыліся ў рэспубліцы пасля красавіцкага перавароту (у тым ліку - і ў правакаванні міжэтнічных сутыкненняў на поўдні краіны). Сам Курманбек Бакіеў, які хаваецца ў Беларусі, абвінавачванні ў адрас сябе і сваёй сям'і адхіляе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках