27 снежня 2024, Пятніца, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва вінаваціць Расею ў блакаванні будаўніцтва АЭС

19

Кіраўніцтва Расеі наведала еўрапейскія краіны, каб адгаварыць патэнцыйных інвестараў ад інвестыцый у новую літоўскую АЭС.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, перадае ru.Delfi.lt.

«На працягу ўсяго года мы бачылі шмат высілкаў, розных ініцыятыў у сувязі з нібы будаўніцтвам электрастанцый у Беларусі і Калінінградскай вобласці, шмат іншых дзеянняў, самі кіраўнікі Крамля наведвалі шматлікія еўрапейскія краіны, імкнучыся адгаварыць патэнцыйных інвестараў. Мяне не дзівіць той факт, што цяпер, калі заяўкі патэнцыйных інвестараў атрыманыя, у Літве пачынаюцца некаторыя працэсы, якія выклікаюць хаос», – сказаў Кубілюс у інтэрв'ю Žinių radijas.

Прэм'ер-міністр не выключае, што адзін з такіх працэсаў – гэта ініцыятыва па роспуску парламента, якая ўзнікла адначасова з завяршэннем чарговага этапу па пошуку стратэгічнага інвестара ў новую літоўскую АЭС. Праўда, Кубілюс не выключыў магчымасць выпадковага супадзення.

Улады Літвы афіцыйна стратэгічных інвестараў пакуль не клічуць. 16 лістапада газета Verslo žinios паведаміла, што патэнцыйным інвестарам можа стаць французская Electricite de France ці карэйская Korea Electric Power Corp.

Да канца бягучага года будуць працягвацца перамовы са стратэгічным інвестарам, яны павінны завяршыцца ў 2011 годзе. Стратэгічны інвестар павінен атрымаць каля 51% акцый праекта. Новая атамная электрастанцыя павінна быць запушчана ў 2018-2020 г.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках