24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэярждэп ЗША не бачыць прычынаў для адмены санкцыяў супраць Лукашэнкі

13

У Беларусі не назіраецца прагрэсу ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека.

«Нашая мэта — паляпшэнне двухбаковых стасункаў з Беларуссю, але гэта магчыма толькі пры паляпшэнні сітуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў краіне», — заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэніэл Расэл 17 лістапада ў Менску, паведамляе БелаПАН.

Ён адзначыў, што наведвае Беларусь у межах вялікай паездкі па рэгіёне. Падчас візіту ў Менск Расэл сустрэўся з міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым, прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта ад апазіцыі і прадстаўнікамі НДА, якія ажыццяўляюць назіранне за ходам прэзідэнцкіх выбараў.

Па словах Расэла, на перамовах з Мартынавым абмяркоўваўся ўвесь спектр двухбаковых стасункаў. «У той жа час важна адзначыць, што магчымасці па нармалізацыі нашых стасункаў застаюцца абмежаванымі, — сказаў дыпламат. — Нашыя фінансавыя і візавыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі захоўваюцца ў сіле, бо ў краіне не назіраецца прагрэсу ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека».

Расэл падкрэсліў, што, на думку ЗША, «дзеянні для адмены санкцыяў» павінен зрабіць беларускі бок. «І мы будзем вітаць пазітыўныя крокі ў гэтым накірунку, якія дазволяць нам прыбраць санкцыі», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне БелаПАН, ці не плануюць ЗША па прыкладзе Еўразвяза ў якасці жэсту добрай волі часова замарозіць уведзеныя санкцыі, Расэл адзначыў, што ЗША і ЕЗ імкнуцца каардынаваць сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі. «Змест гэтай палітыкі адзін і той жа, але яе ажыццяўленне можа адрознівацца», — сказаў амерыканскі дыпламат.

«Пакуль мы не ўбачылі зменаў унутры краіны, якія прывялі б да змены нашай палітыкі ў дачыненні да Беларусі», — заявіў Расэл.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках