28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ужо 14 загінулых у выніку выбуху ў Пінску

92
Ужо 14 загінулых у выніку выбуху ў Пінску

Андрэй Саннікаў падтрымаў заклік Аляксандра Мілінкевіча абвясціць у Беларусі Нацыянальны дзень жалобы.

«Выбух у Пінску і гібель людзей на фабрыцы «Пінскдрэў» - гэта трагедыя для ўсёй Беларусі. Хачу выказаць шчырае спачуванне родным і блізкім загінулых і пацярпелых падчас гэтага выбуху. Падтрымліваю заклік Аляксандра Мілінкевіча абвясціць Дзень жалобы па ахвярах гэтай трагедыі», - заявіў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў.

За нядзелю памерлі яшчэ тры чалавекі, якія пацярпелі ў выніку выбуху на мэблевай фабрыцы ў Пінску.

Пра гэта паведамляе сайт Пінскага гарвыканкама.

Памерлі:

1. Ігар Муга (39 гадоў)

2. Яўген Рапута (26 гадоў)

3. Міхаіл Старадуб (52 гады)

4. Аляксандр Міхаевіч (34 гады)

5. Кацярына Саковіч (24 гады)

6. Віктар Жукоўскі (55 гадоў)

7. Генадзь Козюр (46 гадоў)

8. Аляксандр Калодзіч (23 гады)

9. Сяргей Талерка (25 гадоў)

10. Алег Квашалі (48 гадоў)

11. Аляксандр Мароз (23 гады)

12. Аляксандр Хамлюк (51 год)

13. Мікалай Шаўчук (60 гадоў)

14. Аляксандр Шынкарук (36 гадоў)

У шпіталях застаецца яшчэ 6 чалавек. Трое з іх у абласным шпіталі Берасця, трое - у менскім шпіталі хуткай дапамогі.

Выбух і пажар на тэрыторыі ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» адбыліся 25 кастрычніка. Паводле дадзеных МНС, «меркаваная прычына здарэння - выбух адкладаў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранулаў».

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках