27 лiстапада 2024, Серада, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці - локаўт: звольненыя каля 120 кандуктараў аўтобусаў

14

Штат кандуктараў расфарміроўваецца ўжо другі раз.

Дырэктар аўтапарка Павал Багнюк прызнаў, што колькасць кандуктараў зменшылася з 150 да 36 чалавек, перадае «Еўрарадыё».

«Эканоміка зараз жорсткая і вымушае прымаць непапулярныя рашэнні. Ёсць два варыянты. Першы - як у Пінскім аўтобусным парку: там больш за 200 кандуктараў і няма кантралёраў. Уявіце, колькі грошай трэба плаціць людзям кожны месяц! І ў Баранавічах: там зусім няма кандуктараў, толькі 60 кантралёраў. Выручка прыблізна аднолькавая, але там, у штаце 270 чалавек, а там - 60», - распавядае Павал Багнюк.

Усе звольненыя кандуктары атрымалі прапановы працаўладкавацца (пераважна ў кантрольнай службе), але шмат хто не захацеў скарыстацца гэтай магчымасцю. «Кандуктарам працаваць не мёд, а кантралёрам яшчэ горш», - патлумачыў дырэктар.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках