28 лiстапада 2024, Чацвер, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Бабруйскай бальніцы эвакуяваныя 368 чалавек

4

Пацыенты і медперсанал бабруйскай бальніцы хуткай меддапамогі былі сёння эвакуяваныя з-за пажару ў падвале бальніцы.

«У падвале бальніцы хуткай дапамогі ў Бабруйску ўзнік пажар, былі эвакуяваныя больш за 350 чалавек», паведамілі «Інтэрфакс-Захад» у Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Паводле словаў суразмоўцаў агенцтва, выратавальнікам патэлефанавала медсястра бальніцы і паведаміла, што на трэцім паверсе бальніцы пачалося задымленне.

«Было выяўлена, што дым ідзе з падвала хірургічнага аддзялення, распаўсюджваючыся па будынку праз вентыляцыю. Пажар у падвале быў ліквідаваны на працягу 13 хвілінаў. Гарэў гасінвентар», - распавялі ва ўпраўленні па НС.

«Праз паўтары гадзіны пасля эвакуявання пацыенты вярнуліся ў палаты», - паведамілі суразмоўцы агенцтва.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках