24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка Менскага штаба Андрэя Саннікава выклікаюць у міліцыю

7

Яўгена Афнагеля і яго жонку выклікае на допыт следчы Першамайскага РУУС Дзмітрый Рамзевіч.

Кіраўніку Менскага гарадскога выбарчага штаба Андрэя Саннікава Яўгену Афнагелю і яго жонцы Паліне Кур'яновіч паведамілі позвай, што іх выклікаюць у Першамайскі РУУС г. Менска ў якасці сведак па крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 205, ч.1 - «Крадзеж».

Гаворка ідзе пра знікненне рацыі ў аднаго з амапаўцаў падчас затрымання актывістаў апазіцыі на акцыі «Патрабуем міжнароднага расследавання!» 16 жніўня 2010 года. Супрацоўнікі міліцыі сцвярджаюць, што на відэазапісу бачна, як Паліна Кур'яновіч падымае рацыю, якая выпала у амапаўца ў момант затрымання і збіцця мірных дэманстрантаў.

«Калі на акцыі 16 жніўня пачалі збіваць і затрымліваць маіх сяброў, у аднаго з амапаўцаў выпала рацыя. Я падняла гэтую рацыю, і калі ўсё супакоілася, аддала першаму міліцыянту, які патрапіўся, каб ён вярнуў яе, куды трэба. Зрабіла гэта для таго, каб пазбегнуць магчымых інцыдэнтаў і неабгрунтаваных абвінавачванняў у адрас удзельнікаў акцыі», - распавяла Паліна Кур'яновіч.

Яўген Афнагель не сумняваецца ў тым, што гэты выклік звязаны выключна з выбарамі прэзідэнта Беларусі, якія маюць адбыцца.

«Раніцай 25 кастрычніка я патэлефанаваў следчаму Дзмітрыю Леанідавічу Рамзевічу, сказаў, што расцэньваю гэта як дзеянні па зрыве збору подпісаў і прапанаваў перанесці сустрэчу на наступны панядзелак. Ён адказаў, што на яго цісне начальства, сказаў, што яго «парвуць», калі ён не дапытае нас да серады. У выніку дамовіліся на сераду на 16.00» - распавёў Яўген Афнагель.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках