28 снежня 2024, Субота, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За нармальную Беларусь! (Аўдыё)

44
За нармальную Беларусь! (Аўдыё)

У вас ёсць рэальная магчымасць пакінуць свой аўтограф у гісторыі.

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў звярнуўся да суайчыннікаў.

Дарагія сябры!

Да канца збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь засталося некалькі дзён. Я ўдзячны ўсім грамадзянам Беларусі, якія паставілі подпіс у маю падтрымку. Вялікі дзякуй сябрам маёй ініцыятыўнай групы, якія і ў сонца, і ў дождж, і ў снег, і ў холад збіралі за мяне подпісы па ўсёй краіне. Хто, нягледзячы на супрацьдзеянне мясцовых уладаў і агрэсіўнасць прыхільнікаў дыктатуры, прыходзіў з падпіснымі аркушамі ў інтэрнаты студэнцкіх гарадкоў, заводаў і фабрыкаў.

Я ўдзячны таксама ўсім актывістам, якія збіралі подпісы за маіх калегаў - дэмакратычных кандыдатаў. Усе разам мы сабралі ўжо больш за паўмільёна подпісаў.

Пачатак выбарчай кампаніі паказаў, што большасць беларусаў з нецярпеннем чакаюць пераменаў. Іх дастала сённяшняя ўлада, іх дастаў сённяшні кіраўнік. Людзі хочуць новага прэзідэнта. У Менску і буйных гарадах кожны дзень мы ўсе станавіліся сведкамі таго, як каля пікетаў дэмакратычных прэтэндэнтаў выстройваліся чэргі, а лукашэнкаўскія - абыходзілі бокам ці выказвалі сваё негатыўнае стаўленне да дыктатара.

Але расслабляцца рана. Мы яшчэ ў самым пачатку нашай справядлівай бітвы за новую свабодную еўрапейскую Беларусь.

Паводле папярэдніх дадзеных за маё вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ўжо сабрана больш за 110 тысячаў подпісаў, але мы павінны разумець, з кім маем справу. Улады будуць рабіць усё, каб перашкаджаць рэгістрацыі моцных дэмакратычных лідэраў. Таму нам неабходны гарантаваны запас трываласці. Мы павінны працягваць збор подпісаў і нарошчваць дынаміку збору да самага апошняга дня.

Звяртаюся да тых, хто яшчэ не паставіў свой подпіс: Я прашу вашай актыўнасці і падтрымкі. Не спадзявайцеся на іншых. Бярыце свой пашпарт і прыходзьце да нашых валанцёраў. У вас ёсць рэальная магчымасць пакінуць свой аўтограф у гісторыі.

За нашу свабоду! За нармальную Беларусь!

Калі вы хочаце паставіць подпіс ці прапанаваць дапамогу - звяртайцеся да валанцёраў на пікетах ці па тэлефонах:

У Менску:

МТС +375 33 6347819

Life +375 25 7543619

Velcom: +375 29 6815737

У рэгіёнах:

+375 29 946 50 52

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках